ЖЫВЕ    ПIЎНАЯ   БЕЛАРУСЬ !

ГАРАДЗЕНСКІ БРОВАР

Haradzienski Brovar

Zornaja rostan'

Зорная ростань - на мой густ - самая прыгожая назва сярод беларускіх гатункаў... На вялікі жаль ужэ даўна не бачыў гэтага піва ў продажы... Чамусьці часьцей за ўсё гэтае піва мне траплялася ўвечары перад ад'ездам на гарадзенскім вакзале. Містыка нейкая  :))

Zornaja rostan'

На смак гэтае піва дастаткова прыстойнае. А можа гэта проста асацыяцыі з летнімі начамі ў Горадне?

Slachieckaje

Шляхецкае - !!!
Каб яшчэ сама этыкетка была хаця крыху шляхетнейшай... Панове дызайнеры -  спадзяваньні толькі на вас!

На контрэтыкетцы ўзгадваецца нямецкі хмель.

Slachieckaje

Нешта падобнае ў несаўковасьці выпусьцілі ў Глыбокім - Барскае. Але ж прабачце - шляхціч і барын - не да параўнаньня!!! Варта пачаставацца нават дзеля аднае назвы. І не толькі. У правым ніжнім кутку бачная эмблема фэстывалю нацыянальных культураў Гродна-96.

Tavierna

Таверна - таксама адзін з лепшых гатункаў гарадзенскага піва - на мой густ, натуральна  :))

І якую этыкетку можна зараз параўнаць з гэтай?

Tavierna

Этыкетка 97-га года. Пачалася 'вэртыкалізацыя' і стандартызацыя гарадзенскіх этыкетак, але крыху індывідуальнасьці яшчэ засталося.

Tavierna

Паглядзіце на этыкетку 'Шляхецкага', што крыху вышэй. Паглядзелі? А зараз знайдзіце 10 адрозьненьняў!

Tavierna

Tavierna

Kalozhskaje

У газэтах праскочыла інфармацыя аб тым, што праваслаўныя вернікі пакрыўдзіліся на тое, што алькагалёвы напой (хоць нават і піва) названы тытулам старажытнае царквы XII стагодьдзя.

Kalozhskaje

Jubilejnaje

Гарадзенскае Юбілейнае - калі не памыляюся - у гонар 120-годьдзя гарадзенскага бровару.

Jubilejnaje

Kalasok

Некалі Каласок быў адным з асноўных гатункаў гарадзенскага піва - як за савецкім часам 'Жыгулёўскае'

Zhyhulowskaje

А вось і само Жыгулёўскае, але не з савецкіх часоў а з юбілейнага 1997 года. Тады гэта была адзіная расейскамоўная этэкетка з Горадні.

Zhyhulowskaje

Maladzieckaje

Некаторыя з маіх знаёмыз былі ўпэўненыя, што гэта піва называецца не Маладзецкае, а Маладзечанскае і зваранае, адпаведна, ў Маладэчне  :)) Правільна, навошта чытаць назву, піць трэба !

Bielaja Rus'

Аніякіх адносінаў да славянскага сабору не мае і нават аніводнага расейскага слова таксама няма. Піва як піва - бывае і горш.

Bielaja Rus'

На гэтае этыкэтцы можна прачытаць аб жахлівае таямніцы - АФІЦЫЙНА прызнаецца, што ў складзе гэтага гатунку ёсьць рыс! Няхай жыве беларуска-кітайская інтэграцыя! Далоў буржуазны нямецкі хмель !

Amatarskaje

Гарадзенскае Аматарскае. Чамусьці, як і ў Воршы, аматараў піва абазвалі 'любіцелямі'. Кажуць, у паракладзе на расейскую мову слова 'любіцель' гучыць вельмі непрыстойна. А можа і сапраўды спажываньне гэтага піва павялічвае здольнасьці да 'заняткаў любоў'ю'?

Atela

Загадковая назва... Магчыма неяк зьвязана з 'любіцелямі'? А калі толькі таму, што гэтае піва цёмнае, то наступным гатункам пэўна будзе Пушкін! (Альбо Майкл Джэксан.) А сьветлыя гатункі тады можна называць у гонар абсалютна любога белага чалавека. Мяне, напрыклад...

Kupiec Kunc

Ага! Сапраўды сьветлае піва пачалі называць у гонар белых людзей! Хто такі Кунц - мае знаёмыя з Горадні патлумачыць не змаглі. Даведаюся - напішу.

Czempijon

Самае адметнае ў гэтым піве - тое, што адначасова са стандартнай белай кальерэткай выкарыстоўваўся і варыянт, дзе замест эмблемы бровару намаляваная эмблема Нацыянальнага Алімпійскага Камітэту.

Пра смак гэтага піва нават і сказаць асабліва няма чаго - нешта безаблічнае, як саўковае жыгулёўскае...

Працяг будзе... абавязкова!!!

Галоўнае меню

Mail to webmaster