ЖЫВЕ    ПIЎНАЯ   БЕЛАРУСЬ !

НАВІНКІ - ЧэРВЕНЬ

Гэта я - АРОЛ

Lida - zienit czempijon

Лідзкі бровар... Нават і казаць нічога ня хочацца... Гэта ўжэ другі выпадак, калі шаноўныя лідчукі частуюць нас чэмпіёнамі іншае краіны... Улічваючы колькасьць розных каманд, парамагаўшых у футбольных чэмпіянатах СССР, Расеі ... Украіны, Латвіі ... Мазамбіка, Гаіці, Банглядэш - лідзкі бровар забясьпечаны заказамі на бліжэйшыя некалькі сотняў год.
А ці не надыйшоў час замовіць на беластоцкім бровары 'Дойліды' піва 'BATE - the champion !' ?

Lida - Klasicznaje

Адначасова з расейска-футбольным эпасам працягваецца іншы, больш прыемны сэрыял пад назвай 'Зьбіраньне медалёў лідзкім півам'.

Трэці медаль на этэкетках Лідзкага Клясічнага зьявіўся раней, але раней гэты варыянт на 'фірмовых' вертыкальных этыкетках мне не трапляўся.

Mensk Alivaryja - Lohkaje

Новы гатунак ад Менскае 'Аліварыі'. Смак прыстойны, але ж сьветлыя гатункі мне заўсёды больш падабаліся з Аліварыі а не з Крыніцы. Але адрозьніць па колеры ад Лекерт-люкс дастаткова цяжка, асабліва здалёк. Цікава, якога колеру будзе наступная этыкетка Аліварыі?

Babrujsk - Stary trakt

Бабруйск - Стары тракт.

Падобна, Бабруйскі бровар вырашыў дадаць свой шэляг да юбілею Пушкіна - гэта была першая думка, якая зьявілася пасьля першага позірку на малюнак. А  самое піва, як зазвычай бывае ў Бабруйску, смакуе добра.

Babrujsk - Biely bierah

Бабруйск - Белы бераг.

Як патлумачыў мой сябар - Белы бераг - месца адпачынку і купаньня ў Бабруйску. Цікава, там вада колеру гэтага піва, ці наадварот, гэтае піва мае смак тамтэйшае вады?

Babrujsk - Nachimawskaje

Бабруйск - Нахімаўскае.

Пасьля першай разгубленасьці ад такой назвы (нават была думка што гэта піва зваранае ў Піцеры ці дзе-небудзь каля Чорнага мора) уважліва агледзеў этыкетку і знайшоў сувязь паміж Нахімавым і Бабруйскам. Адрас бровару - вул.Нахімава - 1 ! Чаму раптам вуліца так называецца - гэта ўжэ зусім іншая размова...

Babrujsk - Zhyhulowskaje

Бабруйск - Жыгулёўскае аматарскае.

Вось як проста! На этыкетку дадаецца слова 'аматарскае', лепіцца лэйба расейскага стандарту - і чарговы 'шэдэўр' гатовы!

Bierascie - Alimpijskaje

Берасьцейскае алімпійскае.

Вось цікава - няўжэж чыноўнікі сапраўды думаюць, што калі зрабіць усе надпісы па-расейску і пры кожнай магчымасьці дэманстраваць сваю любоў да прыдуманага сёньняшнімі ўладамі 'беларускага' сьцягу, то працаваць стане лягчэй, а піва будзе смачнейшым?

Bierascie - Baron Tawbe

Берасьце - Барон Таўбэ.

Барон зноўку перанес невялічкую плястычную апэрацыю. Але смак, здаецца, не пагоршыўся. А яшчэ зьявіўся пералік кампанэнтаў - зноў рыс...

Miensk Krynica - Krynica 1

Менск - Крыніца 1.

Дызайнеры, якія зрабілі дызайн сэрыі этыкетак Крыніца 1-4, крытыкаваліся ўжэ шмат разоў. Новы варыянт больш 'смачны', адразу запамінаецца і лёгка пазнаецца, але калі іншыя этыкеткі серыі таксама будуць зробленыя з выкарыстаньнем любімых лізаблюдамі чырвона-зялёных колераў... А піва было прыстойнае - як заўсёды бывае з першымі партыямі новых гатункаў на 'Крыніцы'   :))

Miensk Krynica - Krynica 2

Менск - Крыніца 2.

А вось і кандыдат на самую 'аніякую' эткетку года. Нажаль канкурэнцыя ў гэтае намінацыі вельмі вялікая, але, думаю, месца сярод пераможцаў для гэтае сэрыі этыкетак гарантаванае. А вось чым само піва з нумарам 2 адрозьніваецца па смаку ад такога ж з нумарам 1 - так і не зразумеў...

Працяг будзе... абавязкова!!!

Галоўнае меню

Mail to webmaster