ЖЫВЕ ПIЎНАЯ БЕЛАРУСЬ !
НАВІНКІ - ЧэРВЕНЬ - Частка II
Горадня - Стары млын. Чарговае папаўненьне з Гораднi. Пра смак нажаль нiчога сказаць не магу - мне прывезьлi толькi этыкетку. Назва, як часта бывае ў Гораднi - прыгожая, афармленьне - нажаль (...). |
|
Горадня - Жыгулёўскае. Пiшу апошнi раз - гэты варыянт гарадзенскiх этыкетак мне не падабаецца, жыгулёўскае пiва ва ўсiх рэiнкарнацыях не падабаецца таксама. Кажуць, пра густы не спрачаюцца... |
|
Слуцак - Жыгулёўскае асьвяжаючае. Жыгулёўскае... (гл. вышэй) Асьвяжаючае... Слуцкае... На смак - сапраўды слуцкае Жыгулёўскае... |
|
Слуцкае. Гэта той выпадак, калi даволi старая этыкетка зьявiлася ў мяне толькi нядаўна. Упершыню пабачыў гэтую этыкетку яшчэ ў даiнтэграцыйныя часы. Смак - як для слуцкага пiва дык зусiм някепскi, ды яшчэ такая прыгажуня... |
|
Менск - Крынiца - Спадчына. Новы варыянт этыкеткi - памянялi сваё месца некаторыя надпiсы - ‘спадчына‘, ‘пiва‘, ‘крынiца‘. Смак не зьмянiўся - мне падабаецца. |
|
Мазырскае. Мазырскае пiва заўсёды вылучалася з шэрагу iншых гатункаў толькi стракатымi этыкеткамi. А этыкетка сапраўды сымпатычная. |
|
На берасьцейскiм пiве зьявiлiся новыя юбiлейныя кальерэткi, а вось у Менску пачалiся моцныя праблемы з пiвам - там дзе раней можна было знайсьцi гатункi розных бровараў, зараз пануюць ‘Крынiца-1‘, ‘Мiнск-500‘ i ‘Жыгулёўскае‘... А шмат дзе i таго няма... Няўжэж усё выпiлi?!! Цi ўсё пiва зараз на выставе “Пiва-99“??? Усё! Даканчваю старонку i бягу туды! |
Працяг будзе... абавязкова!!!